Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь 28 кастрычніка 2008 г. уводзіць у абарачэнне памятныя манеты "Дзяды" серыі "Святы і абрады беларусаў":
- срэбную – наміналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 33,62 г, дыяметрам 38,61 мм;
- медна-нікелевую – наміналам 1 рубель, масай 16,00 г, дыяметрам 33,00 мм.
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная. Паверхня манет аксідзіравана.
На пярэднім баку манет размешчаны: у крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры – салярны знак у выглядзе васьміканцовай геаметрычнай фігуры з элементамі дэкору, які сімвалізуе сонечныя промні; пад ім указаны: год чаканкі, на срэбнай манеце – проба сплаву; па крузе надпісы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ (на срэбнай) і АДЗІН РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).
На адваротным баку манет размешчаны: у цэнтры – інтэр’ер вясковай хаты, у якой праз адчыненыя дзверы відаць стол, накрыты для памінання памерлых; уверсе – над уваходам у хату два анёлы трымаюць свечку (на срэбнай манеце ўстаўка з сінтэтычнага крышталя аранжавага колеру, якая імітуе полымя); уверсе і па баках – рэльефныя элементы беларускага нацыянальнага арнаменту; унізе па крузе надпіс: ДЗЯДЫ.
Срэбныя і медна-нікелевыя манеты адчаканены якасцю "анцыркулейтэд", тыражом па 5000 штук кожная.
Памятныя манеты, што ўводзяцца ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий